Новый роман Эко выйдет в октябре!!!
12.07.2010
Знаны італьянскі пісьменнік Умбэрта Эка скончыў новы раман. Рукапіс з назвай “Пражскія могілкі” (Il Cimitero di Praga) перададзены выдавецтву Bompiani; мяркуецца, што кніга будзе апублікаваная ў кастрычніку 2010 году.
Дзеянне раману адбываецца ў Еўропе дзевятнаццатага стагоддзя, на 500 старонках чытач сустрэнецца са шпіёнамі, хлуслівымі цынікамі, змовамі, каралямі і рэвалюцыянерамі.
“Раман апавядае пра самыя таемныя і неверагодныя палітычныя перыпетыі таго часу, якія праліваюць святло на неспакойны час, у якім мы жывем цяпер”, – піша El Pais.
Чаканая кніга будзе шостым раманам Умбэрта Эка, апошні – “Таемнае полымя царыцы Лааны” – пабачыў свет шэсць гадоў таму. Да гэтага публікаваліся “Імя ружы” (1980), “Ківач Фуко” (1998), “Востраў напярэдадні” (1994) і “Баўдаліна” (2000).
Понравился или оказался полезным этот пост?
Подпишитесь на обновления блога по RSS, по электронной почте или читайте его в своей френдленте ЖЖЧитайте также
Оставить комментарий